Latest Articles


08.02.2012
Jonathan Metzger

We are not alone in the universe

A new type of political ecology may lend the Left a broad political platform. But we must first acknowledge wills that are not human. Jonathan Metzger explains why "more-than-humanism" calls for a complete rethink in policy, planning and the law. [ more ]

08.02.2012
Eurozine Review

Naive, the hawks would say

08.02.2012
Berthold Franke

Anger at Kohl

03.02.2012
Daniel Daianu

Markets and society


New Issues


08.02.2012

Merkur | 2/2012

07.02.2012

Springerin | 1/2012

Bon Travail
07.02.2012

L'Homme | 2/2011

Geld-Subjekte
07.02.2012

Res Publica Nowa | 16 (2011)

The tyranny of opinion
07.02.2012

Arena | 1/2012

På apornas planet [On the planet of the apes]

Eurozine Review


08.02.2012
Eurozine Review

Naive, the hawks would say

"Ny Tid" says that only diplomacy can defuse the Iranian bomb; "NAQD" warns that the Arab revolutions are not as feminist as the West thinks; "Blфtter" wants an enquiry into institutional racism in Germany; "Letras Libres" pays its respects to a rare revolutionary; "Arena" asks the bane of the Norwegian far-Right to explain Breivik; "Res Publica Nowa" struggles for objectivity amidst the tyranny of opinion; "Merkur" is still angry with Kohl; Springerin observes how artists lead the market when it comes to precarity; "L'Homme" finds that international development begins in the home; and "Vikerkaar" reads 150 years of Estonian thanatography.

25.01.2012
Eurozine Review

The organized upperworld

11.01.2012
Eurozine Review

A new way to talk politics

21.12.2011
Eurozine Review

"Transparency" in scare quotes

07.12.2011
Eurozine Review

Itching powder for the Left



http://www.eurozine.com/articles/2011-05-02-newsitem-en.html
http://mitpress.mit.edu/0262025248
http://www.eurozine.com/about/who-we-are/contact.html
http://www.n-ost.org
http://www.eurozine.com/articles/2009-12-02-newsitem-en.html

My Eurozine


If you want to be kept up to date, you can subscribe to Eurozine's rss-newsfeed or our Newsletter.

Articles
Share |


The sun city of dreams


Чалавек з Эўропы, які ўпершыню патрапляе ў Менск, звычайна бывае захоплены нейкім дзіўным, але насамрэч зацягвальным зачараваньнем гораду. Вандроўніка нечакана ўражвае дастаткова рэдкі для Эўропы фэномэн эстэтыкі імпэрскага гораду: разьлеглыя вуліцы й прашпэкты, мноства палацаў зь нейкім троху дзіўным, але багатым дэкорам, бясконцыя велічэзныя паркі ў самым цэнтры - сапраўдная раскоша для эўрапейскіх месцаў, дазволіць сабе якую раней мог толькі вельмі заможны, арыстакратычны горад. У той жа час манумэнтальнасьць Менску не выглядае абсалютна халоднай, яна не падпарадкоўвае чалавека, але дзіўным чынам зьмякчаецца нейкім вэлюмам правінцыйнага сэнтымэнталізму. Сэнтымэнтальны ампір - што можа быць больш рэдкім для архітэктуры Эўропы? Прастора імпэрскага гораду, якая па вызначэньні мусіць трымаць дыстанцыю ад гледача, у Менску раптам ламаецца ў мностве нечаканых месцаў, робіцца блізкай і сумаштабнай чалавеку. Магутныя архітэктурныя формы, як у Кэралаўскім "Залюстэр'і", то драбнеюць да "настольных" памераў, то зноў вырастаюць да гігантычных. Дэкарацыі няспынна зьмяняюць адная адну. Праз шыкоўную, багата аздобленую арку вы патрапляеце ва ўбогі падворак, адзіным упрыгажэньнем сьціплых неатынкаваных сьценаў якога зьяўляюцца ланцужкі, пагады й пагадкі будачак, зробленых тутэйшымі архітэктарамі на месцы бальконаў адпаведна іх густу й уяўленьню. Але ўжо празь дзьвесьце мэтраў падарожжа па гэтай раскошы ўбоства другая манумэнтальная арка выводзіць вас на велізарную плошчу, дзе карынфскія калюмны гігантычнага памеру адбіваюць маршавы крок па ходніках тратуараў паміж падобнымі да ліліпутаў мінакамі. Безупынная зьмена плястычных, эстэтычных і псыхалягічных плянаў стварае ў прасторы гораду мноства зон ірацыянальнага, нелягічнага, таго, што прымушае вандроўніка ўзгадаць і нават адчуць сябе героем раманаў Франца Кафкі, Эліяса Канэці ці твораў Хармса.

Гарады ў стылістыцы Imperial у Эўропе можна палічыць на пальцах дзьвюх рук: Парыж, Бэрлін, Пецярбург, Вена, Рым... і, раптам, Менск. Аднак Парыж, Бэрлін ці Вена насамрэч былі калі не мэтраполіямі буйных імпэрыяў, то цэнтрамі канцэнтрацыі велічэзных палітычных, эканамічных ці культурніцкіх плыняў, а Менск ня толькі ня быў цэнтрам якой-небудзь, нават мікраскапічнай, імпэрыі, але ўвогуле колькі-небудзь заўважным пунктам крышталізацыі вышэйзгаданых працэсаў. Маленькі правінцыйны горад, амаль незаўважны на мапе Эўропы, раптам за кароткі тэрмін, меней чым за стагодзьдзе, ня толькі апрануў на сябе дзіўнае шыкоўнае ўбраньне, але стаўся гігантычным па эўрапейскіх маштабах двухмільённым мэгаполісам. Гэткае цудоўнае пераўтварэньне было вынікам пэўнага містычнага наканаваньня гэтага месца, лягічным заканчэньнем міталягемы, пачатак якой сягае ў тысячагадовую даўніну.

"Горад палеглых герояў", "горад мёртвых паэтаў", "горад загубленых геніяў", "горад-могілкі" - колькі падобнага кшталту азначэньняў Менску даводзілася чуць кожнаму. Можна было б акрэсьліць іх як паэтычнае перабольшаньне, як мэтафару, калі б не было ў іх столькі праўды аб гэтым месцы, якое насамрэч зьяўляецца "мёртвым горадам", ці "горадам мёртвых", а дакладней было б казаць - "горадам мёртвых гарадоў". На месцы таго паселішча, якое мы ведаем сёньня, нарадзілася й памерла, сышло ў нябыт некалькі Менскаў. У розныя часы сваёй гісторыі горад быў то праваслаўным, то каталіцкім, то ўніяцкім, то іўдзейскім, зноў праваслаўным, савецкім, сармацкім, губэрнскім, барочным, імпэрскім. Асаблівасьць Менску - ягоная дзіўная здольнасьць да рэінкарнацыі. Але кожны раз горад адраджаўся не ў працяг папярэдняй традыцыі, а як іншае месца, дзе іншымі станавіліся эстэтыка, лад жыцьця, міталёгія й нават нацыянальны й рэлігійны склад насельніцтва. Як бы некалькі хваляў намадаў, качэўнікаў прыходзілі на гэтае месца, будавалі сваё паселішча, а празь нейкі час сыходзілі, забіраючы з сабой свае гарады, пакідаючы толькі пыл культурнага слою, сканцэнтраваныя недзе ў нетрах згусткі энэргіі ды прах продкаў, раскіданы па ўсёй паверхні былога месца.

Лёс гэткі характэрны ня толькі для Менску. Напаткаў ён шмат якія, калі ня большасьць, беларускіх месцаў. Розьняцца яны толькі колькасьцю й эстэтычным валёрам сваіх рэінкарнацыяў. Некаторыя месцы зьнікалі й не адраджаліся. Нейкія адраджаліся, але так, што лепш бы яны зноў зьніклі.

Зьнікненьне й адраджэньне - гістарычны альгарытм усёй гэтай тэрыторыі, якая ў апошняй рэінкарнацыі завецца Беларусьсю. На шчасьце ці на бяду (напэўна можна будзе казаць толькі праз колькі стагодзьдзяў), землі гэтыя разьлегліся не ў акваторыі двух вялікіх цывілізацыйных акіянаў, а на водападзеле, што заўсёды было прычынай непазьбежнага зьнікненьня ў часы, калі хвалі з Усходу ды з Захаду накочвалі адна на другую, аднак і гарантыяй адраджэньня, калі ў пэрыяды спакою патрабаваліся порты й ціхія гавані ў памежных, нэўтральных водах. Ці не таму панятак рэінкарнацыі ці адраджэньня стаўся ключом да ўсяе беларускае гісторыі, магічным наканаваньнем беларускага лёсу.

Альгарытм разьвіцьця любога нармальнага эўрапейскага гораду грунтуецца на прырастаньні да ўжо наяўнага, калі новае становіцца поруч із старым, калі цела гораду разьвіваецца эвалюцыйна, ствараючы стракатыя напластаваньні культурных слаёў. Нават калі з гораду сыходзілі адныя народы ды прыходзілі іншыя, яны акумулявалі ўжо матэрыялізаванае ды дадавалі нешта сваё. Менск, які сымбалічна пачаў свой летапіс з могілак - з крывавае бойні на берагох Нямігі, стаўся месцам памерлых гарадоў, "няспраўджаных цывілізацыяў", месцам "палеглых герояў" ды іх народаў. Але менавіта гэткая прастора была ідэальным месцам дзеля ажыцьцяўленьня праекту пабудовы Ідэальнага Гораду камуністычнай Утопіі. Містычная наканаванасьць гэтых земляў перадвызначыла тое, што Горад СОНца савецкага шчасьця мог зьявіцца толькі тут, і ні ў якім іншым месцы - ні ў сэрцы імпэрыі Маскве, ні ў Ленінградзе, ні ў Варонежы ці Кастраме. Наўрад ці спроба стварыць гэткі горад дзе-небудзь яшчэ была б удалай, і прыклад Масквы пацьвярджае гэта. Нягледзячы на намаганьні некалькіх пакаленьняў савецкіх архітэктараў, Масква так і засталася гігантычным эклектычным нагрувашчаньнем, дзе фрагмэнты Гораду СОНца суседнічаюць з Крамлём і Маўзалеем, з Арбатам і Цьвярскім бульварам, з ВДНГ, таганкамі й замаскварэччамі. Горад СОНца мог рэалізавацца толькі на гэтай зямлі - на вялікіх могілках, на месцы загінуўшых гарадоў, там, дзе заўсёды зьзяе жалобнае СОНца ўсіх памерлых.

Як кожная дзяржава мае сваім сымбалем гэрб, гімн і сьцяг, так кожная сацыяльная Ўтопія мае сваім сымбалем Ідэальны Горад. Любая Ўтопія ёсьць праектам пабудовы Шчасьця. Ідэальны Горад Утопіі мусіць мадэляваць эстэтыку Шчасьця, канфігурацыя якой, яе каноны залежаць ад уяўленьняў аб Шчасьці стваральнікаў гэтай Утопіі. Эстэтыка Шчасьця дзяржавы рабочых і сялянак так ці інакш стасавалася з тым, чаго раней былі пазбаўленыя "прыгнечаныя клясы", зь іх уяўленьнямі аб прыгожым, заможным жыцьці. Чалавек камуністычнай будучыні, натуральна, мусіў жыць не ў кашарах ці дамох тыповай забудовы, але ў цудоўных палацах, атачоных найпрыгажэйшымі паркамі з фантанамі й дасканалымі скульптурамі, якія ўвасабляюць яго хараство - прыгажосьць гарманічнага чалавека. Злучаць палацы паміж сабой мусілі шырокія вуліцы-алеі, якія патанаюць у зеляніне дрэваў і экзатычных кветак. У найбольш важных месцах ідэальнага гораду прадугледжваліся грандыёзныя плошчы, на якіх шчасьлівыя жыхары зьбіраліся б дзеля вясёлых фэерыяў і ўсеагульных парадаў. Канцэпцыя менавіта такога Гораду Сонца ажыцьцявілася ў пасьляваеннай рэінкарнацыі Менску.

Галоўнай восьсю новага Менску стаўся прашпэкт Сталіна-Леніна (зараз Скарыны) - адна з самых доўгіх вуліцаў Эўропы, працягласьцю ў розныя часы ад 12 да 18 кілямэтраў. На галоўнай восі каскадам разьлегліся гігантычныя плошчы -Леніна (Незалежнасьці), Сталіна (Кастрычніцкая), Перамогі, Коласа, Калініна. Уздоўж галоўнае вуліцы разьмесьціліся бясконцыя ланцугі знакамітых менскіх палацаў, праектаваньнем якіх займаліся лепшыя на той момант савецкія архітэктары.

"Палацы для народу" - гэтак можна акрэсьліць гэтыя ўнікальныя збудаваньні, якія, аднак, не былі палацамі ў клясычным разуменьні. Ад клясычнага палацу яны бралі толькі багацьце зьнешняга дэкору, застаючыся па сутнасьці проста шматкватэрнымі дамамі. Каля кожнага такога палацу, звычайна ў двары, месьціўся маленькі парк, у якім усталёўваліся скульптуры, часам фантаны й нават тэатральныя сцэны. Умоўна стылістыку менскіх палацаў можна акрэсьліць паняткам "сталінскі ампір" – стыль, па сутнасьці, дэкадэнцкі, які ад строгасьці клясычнага ампіру адрозьніваецца нашмат большай нястрыманасьцю ў карыстаньні архітэктурнымі мовамі мінулых эпохаў. У будаўнікоў Вялікай Утопіі не выклікала сумневу, што эстэтыка шчасьця мусіць улучаць усе лепшыя, на іх погляд, дасягненьні дакамуністычнае культуры. Таму сэмантыка "сталінскага ампіру" ўбірае ў сябе практычна ўсю палітру клясычнае архітэктуры, выкарыстоўвае як каноны старажытнай Грэцыі, Рыму й нават Ягіпту, гэтак і элемэнты барока й рэнэсансу.

Унікальнасьць менскіх "палацаў для народу" ў тым, што яны, уласна кажучы, зьяўляюцца толькі сымбалічнымі азначэньнямі палацаў. Збудаваньне фактычна стварае толькі ілюзію палацу, дзе багатая дэкарацыя фасаду проста штучна прысунутая да канструктывісцкага па сутнасьці цела будынку. Дэкадэнцкае багацьце формаў, як бы намаляванае толькі на адным баку аркуша паперы, у момант зьнікае, калі ты перагортваеш яго. Цудоўнае сюррэалістычнае відовішча - бясконцыя калідоры плоскіх палацаў, дэкарацыяў, фактычна збудаваных у адну сьценку. Аднак варта зрабіць крок у бок - і ты апыняесься ў абсалютна іншай рэальнасьці. Карынфскія ды іянійскія ордэры, грувасткія карнізы ды манумэнтальныя брамы раптам зьнікаюць. Застаюцца толькі шэрыя, нават неатынкаваныя сьцены - сапраўдная праўда жыцьця, сіроцкага выгляду бальконы зь бялізнай ды немудрагелістымі пажыткамі на іх, аднолькава казарменны рытм чорных вокнаў. Нейкія людзі, зусім не падобныя да шчасьлівых жыхароў Гораду Сонца, нагадваючы пэрсанажаў з палотнаў Брэйгеля, кудысьці ідуць, несучы з сабой сваю маленькую драму. Драму, якая тут, у гэтых падворкавых прыпалацавых парках, робіцца больш заўважнай, чым па той бок сьцяны-сцэны, дзе яе заглушае маршавы поступ рымскіх калюмнаў, ягіпэцкіх абяліскаў, грэцкіх урнаў ды вазаў, каменных выяваў богачалавекаў камуністычнае міталёгіі ўсеагульнага шчасьця.

Лічаныя адзінкі менскіх палацаў унікаюць вызначэньня плоскага палацу. Да іх можна аднесьці Палац Пошты, Палац Ураду, Палац Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі, Палац Цэнтральнага Банку, Палац ГУМу, Палац Прафсаюзаў, Палац ЦК Партыі, Палац Рэспублікі, Палац Афіцэраў, Палац Цырку, Палац Акадэміі Навук ды яшчэ шэраг іншых збудаваньняў.

Стылёвая эклектыка менскіх палацаў часам набывае такія сюррэалістычныя, гіпэргіранічныя формы, якім маглі б пазаздройсьціць нават клясыкі сучаснага постмадэрнізму. Угледзімся, напрыклад, у будынак Палацу Тэлевізіі, што знаходзіцца на вуліцы Камуністычнай. Масыўная калюмнада, выкананая паводле архітэктурных канонаў старажытнага Ягіпту, прыстаўленая да звычайнага канструктывісцкага фасаду. Праз яго, у сваю чаргу, нерашуча, як бы саромячыся чаго, прарастае рэнэсансны франтон, сілуэт якога трохі падобны да фасаду Нясьвіскага касьцёлу. Ці, да прыкладу, зусім не заўважны на першы погляд будынак па вуліцы Маркса, у якім зараз месьціцца аддзяленьне "Белбізнэсбанку". Канструктывісцкі фасад упрыгожваюць, невядома адкуль і навошта зьявіўшыся, танюсенькія, пастаўленыя адна на адну ў некалькі ярусаў калюмны карынфскага ордэру. Завяршае гэты ўзор алягічнай архітэктуры аздоба з каменных расьлінаў, якія ў нейкім барочным рытме абвіваюць дзьверы цэнтральнага ўваходу.

Чым далей адыходзіш ад галоўнай вуліцы гораду (натуральна, да пэўнай мяжы, за якой зьнікае тое, што мае дачыненьне да Гораду Сонца), тым больш сустракаеш прыкладаў іррацыянальнае, нелягічнае архітэктуры. Як быццам мастак, які працаваў над гэтым творам, зрабіў добрую прамалёўку цэнтру кампазыцыі, але па ўскрайку палатна пакінуў усё ў выглядзе эскізу, нанесшы толькі экспрэсіянісцкія ўдары пэндзлем у самых нечаканых месцах, якія яму падказала адвольнасьць ягонага падсьвядомага. Плоская, але ўсё ж цэльнасьць дэкарацыяў пачынае паступова зьмяняцца фрагмэнтамі. "Палацы-сьцены" пераўтвараюцца ў тое, што можна ўмоўна акрэсьліць як "палацы-вокны". Будынкі ўжо не ствараюць ілюзію палацаў, але толькі сымбалічна азначаюць іх. На будыніне ставіцца адзнака, кляймо, прызначанае сымбаляваць, што перад намі насамрэч менавіта палац. Гэткім кляймом могуць быць некалькі багата дэкараваных вокнаў, партал ці колькі калюмнаў, якія зьяўляюцца іншым разам нават на неатынкаванай сьцяне, часам - у самых нечаканых месцах будынку.

Гэткія ж клеймы мы можам назіраць ня толькі на так званых "палацах-вокнах", але й на "палацах-сьценах" з іх тыльнага неатынкаванага боку, які выходзіць на падворкавы парк. Зародкі ненароджаных вокнаў, абрамленьні дзьвярных праёмаў і асобных бальконаў, проста нейкі нечаканы дэкор у выглядзе, напрыклад, каменных цукерак, налепленых на фасады будынкаў.

Усё гэта стварае ўражаньне вялізнае дэкарацыі да нейкага дзіўнага спэктаклю. Рэальнасьць падменьваецца сцэнаграфіяй. Горад Сонца насамрэч аказваецца плоскай імітацыяй, як і самое сонца – толькі выпілаваным з фанэры кругляшом, пафарбаваным странцыянавай жоўтай, што выпісана са складу менскага гарнізону. Скульптуры гарманічных людзей, якія ў мностве запаўнялі прастору паміж палацамі: атлеты, копіі грэцкіх статуяў, жанчыны зь вёсламі, піянэры, - а таксама мядзьведзі, алені ды іншыя выявы жывёлаў, прызначаныя сымбалізаваць паяднаньне ўсёй жывой прыроды ў будучым парадызе - Камунізьме, у сапраўднасьці аказаліся толькі гіпсавымі муляжамі. Што давала нагоду негарманічным яшчэ рэальным людзям усяляк зьдзеквацца зь іх, адломваць рукі, насы, пэцкаць фарбай ды проста пакрываць непрыстойнымі словамі.

Як ніякая Ўтопія ня можа стаць рэальнасьцьцю, так і праект ідэальнага гораду камуністычнага Шчасьця на практыцы зрэалізаваўся менавіта як горад СОНца, як плоская дэкарацыя да пастаралі, зробленай у эстэтыцы тэатра абсурду. Але магчыма, гэткай і была задума аўтараў п'есы. Бо сапраўдны Горад СОНца мусіў паўстаць далёка на Ўсходзе - у цэнтры імпэрыі Маскве. Менск быў толькі трыюмфальнай аркай, брамай на ўезьдзе ў Імпэрыю. Сапраўдны глядач, дзеля якога стваралася ўся гэтая цудоўная дэкарацыя, ня змог бы заўважыць, што на месцы Гораду Сонца ўвасобілася толькі ягоная імітацыя. Бо гэтым гледачом быў насамрэч ня той, хто мусіў жыць у гэтых прыгожых "палацах-сьценах" і "палацах-вокнах", але чалавек, які ўяжджаў у Імпэрыю праз гэтую манумэнтальную трыюмфальную арку. Чалавек, які, праехаўшы праз гэтую імпэрскую браму, праз гэты Горад адной вуліцы, складзенай з двух шматкілямэтровых палацавых сьценаў, павінен быў пасьці ніц перад грандыёзнасьцю ды хараством Імпэрыі. Парадокс гэтай гісторыі ў тым, што горад - трыюмфальная арка стаўся больш моцным эстытычным увасабленьнем Імпэрыі, чым яе сапраўдная мэтраполія. Масква так і не змагла пераадолець супраціў мэнтальнага цела гораду й рэалізаваць сябе як галоўны алтар савецкае Імпэрыі.

Унікальнасьць Менску - Гораду СОНца, які дзіўным чынам паўстаў сярод "туманаў ды соснаў", беларускіх лясоў ды багнаў, палягае на тым, што ён стаўся увасабленьнем надзвычай рэдкага ў сусьветнай практыцы праекту пабудовы Ідэальнага Гораду вялікае камуністычнае Ўтопіі. Тое, што гэтай спробе было наканавана рэалізавацца ў эстэтыцы й паэтыцы абсурду, стацца ілюзіяй Гораду Сонца, ня робіць Менск менш унікальным. Апошняя рэінкарнацыя Менску завяршае пэўны міта-паэтычны дыскурс. Горад-прывід увасабляецца ў целе, якое пры усёй фэерычнасьці, быццам матэрыяльнасьці, самое аказваецца прывідам, Ценем Імпэрыі, горадам вялікага бутафорскага сонца, шыкоўнай тэатральнай дэкарацыяй. Усе гэтыя грандыёзныя плошчы, шырокія вуліцы-алеі з плоскімі палацамі паабапал - адна вялікая сцэна, аздабленьне для нейкай дзіўнай п'есы. П'есы, у якой няма нічога беларускага, як і нічога расейскага, польскага, нямецкага й увогуле нацыянальнага. Гэта п'еса пра людзкія мары ды іх нязбыўнасьць, пра Горад Шчасьця ды яго недасягальнасьць, гэта міт пра Сызіфа ды міт пра Ікара, пра СОНца, якое, даючы жыцьцё ўсяму існаму, ёсьць сымбалем сьмерці.

Тысячагадовая гісторыя Менску ставіць перад намі недназначнае пытаньне. Што мае большую вартасьць - унікальнасьць ці цеплыня культурных напластаваньняў? Які лёс Менску быў бы лепшым: нарадзіцца раз і дзесяць стагодзьдзяў жыць жыцьцём нармальнага эўрапейскага гораду, зрабіцца цёплым і сумаштабным для чалавека, але застацца назаўсёды звычайным, гэткім, якіх дзясяткі тысячаў у Эўропе. Ці праз тысячагодзьдзе нараджацца й знікаць колькі разоў, каб аднойчы ўвасобіцца ў дзіўную, ні да чаго не падобную эстэтычную канструкцыю. Што мае большую вартасьць - нармальнасьць ці, няхай і хваравітая, але геніяльнасьць. Пасрэднасьць дробнабуржуазнага спакою, уяўнёная ў камне, ці спроба пабудовы ўтапічнай, але вялікай рамантычнай ідэі, увасобленай у эстэтыцы паэзіі абсурду на месцы гарадоў-прывідаў, матэрыялізаваны Цень Імпэрыі – імя якому Горад СОНца.

Як вядома, сон - гэта ня сьмерць...


 



Published 2006-08-02


Original in Lithuanian
First published in Kulturos barai 6/2006

Contributed by Kulturos barai
© Almantas Samalavicius/Kulturos barai
© Eurozine
 

Focal points     click for more

The EU: Broken or just broke?

http://www.eurozine.com/comp/focalpoints/eurocrisis.html
Brought on by the global economic recession, the eurocrisis has been exacerbated by serious faults built into the monetary union. In a new Eurozine focal point, contributors discuss whether the EU is not only broke, but also broken -- and if so, whether Europe's leaders are up to the task of fixing it. [more]

European histories (2): Concord and conflict

http://www.eurozine.com/comp/focalpoints/eurohistories2.html
Broadening the question of a common European narrative beyond the East-West divide. How are contested interpretations of historical and recent events activated in the present, uniting and dividing European societies? [more]

Changing media -- Media in change

Media change is about more than just the "newspaper crisis" and the iPad: property law, privacy, free speech and the functioning of the public sphere are all affected. On a field experiencing profound and constant transformation. [more]

Support Eurozine     click for more

If you appreciate Eurozine's work and would like to support our contribution to the establishment of a European public sphere, see information about making a donation.

Editor's choice     click for more

Katajun Amirpur
Islam and democracy
The history of an approximation

http://www.eurozine.com/articles/2011-12-19-amirpur-en.html
In Iran, official revolutionary dogma has obliged "post-Islamist" philosophers to provide profound justifications for Islam's compatibility with democracy. Katajun Amirpur puts contemporary Iranian thinking on religion and politics in the context of Khomeini-era anti-westernism. [more]

Per Wirten
Where were you when Europe fell apart?

Too many Europeans have too long avoided the question of Europe, says Swedish writer Per Wirten. To prevent the EU from turning into a "post-democratic regime of bureaucrats", intellectuals need to stop mumbling and take the fear of Europe seriously. [more]

Valeriu Nicolae
Change must start from within
Roma integration: EU rhetoric and institutional reality

European member states are answerable to the European Commission regarding the integration of Roma. But what are the chances of national policies succeeding if structural anti-Roma racism exists within European institutions themselves? [more]

Debate series     click for more

Europe talks to Europe

http://www.eurozine.com/comp/europetalkstoeurope.html
Nationalism in Belgium might be different from nationalism in Ukraine, but if we want to understand the current European crisis and how to overcome it we need to take both into account. The debate series "Europe talks to Europe" is an attempt to turn European intellectual debate into a two-way street. [more]

Literature     click for more

Steve Sem-Sandberg
Even nameless horrors must be named

http://www.eurozine.com/articles/2011-09-23-semsandberg-en.html
It is high time to lift the aesthetic state of emergency that has surrounded witness literature for so long, writes Steve Sem-Sandberg. It is not important who writes, nor even what their motives are. What counts is the "literary efficiency". [more]

Literary perspectives
The re-transnationalization of literary criticism

Eurozine's series of essays aims to provide an overview of diverse literary landscapes in Europe. Covered so far: Croatia, Sweden, Austria, Estonia, Ukraine, Northern Ireland, Slovenia, the Netherlands and Hungary. [more]

Behind the headlines     click for more

Mykola Riabchuk
Tymoshenko: Wake-up call for the EU

The EU shouldn't be surprised by the Tymoshenko verdict: its support of anything nominally reformist has been perceived as acceptance of a range of repressions, argues Mykola Riabchuk. [more]

Conferences     click for more

Eurozine emerged from an informal network dating back to 1983. Since then, European cultural magazines have met annually in European cities to exchange ideas and experiences. Around 100 journals from almost every European country are now regularly involved in these meetings.
Changing media, Media in change
The 23rd European Meeting of Cultural Journals
Linz, 13-16 May 2011

http://www.eurozine.com/comp/linz2011.html
The 23rd European Meeting of Cultural Journals took place in Linz, Austria, in May 2011. Under the heading "Changing media, Media in change", the conference explored the challenges and transformations facing media in the wake of the digital revolution. [more]

Multimedia     click for more

http://www.eurozine.com/comp/multimedia.html
Multimedia section including videos of past Eurozine conferences in Vilnius (2009) and Sibiu (2007). [more]


powered by publick.net