Latest Articles


08.02.2012
Jonathan Metzger

We are not alone in the universe

A new type of political ecology may lend the Left a broad political platform. But we must first acknowledge wills that are not human. Jonathan Metzger explains why "more-than-humanism" calls for a complete rethink in policy, planning and the law. [ more ]

08.02.2012
Eurozine Review

Naive, the hawks would say

08.02.2012
Berthold Franke

Anger at Kohl

03.02.2012
Daniel Daianu

Markets and society


New Issues


08.02.2012

Merkur | 2/2012

07.02.2012

Springerin | 1/2012

Bon Travail
07.02.2012

L'Homme | 2/2011

Geld-Subjekte
07.02.2012

Res Publica Nowa | 16 (2011)

The tyranny of opinion
07.02.2012

Arena | 1/2012

På apornas planet [On the planet of the apes]

Eurozine Review


08.02.2012
Eurozine Review

Naive, the hawks would say

"Ny Tid" says that only diplomacy can defuse the Iranian bomb; "NAQD" warns that the Arab revolutions are not as feminist as the West thinks; "Blфtter" wants an enquiry into institutional racism in Germany; "Letras Libres" pays its respects to a rare revolutionary; "Arena" asks the bane of the Norwegian far-Right to explain Breivik; "Res Publica Nowa" struggles for objectivity amidst the tyranny of opinion; "Merkur" is still angry with Kohl; Springerin observes how artists lead the market when it comes to precarity; "L'Homme" finds that international development begins in the home; and "Vikerkaar" reads 150 years of Estonian thanatography.

25.01.2012
Eurozine Review

The organized upperworld

11.01.2012
Eurozine Review

A new way to talk politics

21.12.2011
Eurozine Review

"Transparency" in scare quotes

07.12.2011
Eurozine Review

Itching powder for the Left



http://www.eurozine.com/articles/2011-05-02-newsitem-en.html
http://www.n-ost.org
http://www.eurozine.com/articles/2009-12-02-newsitem-en.html
http://mitpress.mit.edu/0262025248
http://www.eurozine.com/about/who-we-are/contact.html

My Eurozine


If you want to be kept up to date, you can subscribe to Eurozine's rss-newsfeed or our Newsletter.

Articles
Share |


Выбары навыварат

Дэманстрацыя адзінства народу і тыраніі прызначана на сакавік


Заява, што наступныя прэзідэнцкія выбары адбудуцца ўсё ж увесну, а не ў ліпені, заспела беларускае грамадства ў сярэдзіне снежня. Варта было прайсціся па заснежаных менскіх вуліцах, каб зразумець усю "фішку" гэтага кроку ўладаў – перадсвяточны настрой, неўзабаве студэнцкая сесія і традыцыйны беларускі "рамадан" навыварат – гэта калі амаль месяц, з 25 снежня да 14 студзеня, сярэднестатыстычны беларус не расстаецца з чаркай ды скваркай. Каб высветліць, як ён будзе ставіцца да зборшчыкаў подпісаў, а таксама як збіраць тыя подпісы з каляднага бадуна, трэба зладзіць нейкі брутальны эксперымент – а там да здачы подпісаў якіх два тыдні...

Related articles


Mykola Riabchuk
Is the West serious about the "last European dictatorship"?
Ingo Petz
Awakening through music. The cultural anti-elite in Belarus.
Hans-Georg Wieck
Democracy promotion at a dead end. Europe is failing in Belarus
Eurozine News Item
Minsk journal "Arche" suspended
Nerijus Prekevicius
One president, three challengers
Olga Timokhina
"Our children led us onto the streets". Notes of an ordinary person
Andrew Wilson
The Belarusian election: Who best learnt from the Orange Revolution?
Eurozine News Item
Independent Belarusian newspaper "Nasha Niva" to close
Eurozine News Item
Editor Andrej Dynko released
Andrej Dynko
Sacrificial therapy. Letter from a prison in Minsk
Eurozine News Item
"Arche" editor arrested in Minsk
Andrej Dynko
Between brotherly Russia and peaceful Europe
Eurozine News Item
What chances for a Denim Revolution?
Alexandre Billette, Jean-Arnault Dщrens
How Belarus elects Lukashenko
Alexandre Billette, Jean-Arnault Dщrens
The nation as side effect of opposition
Stasys Katauskas
Belarus: Hopes for democracy and doubts about national identity
Eurozine News Item
"Arche" confiscated at Belarusian-Lithuanian border
Vital Silitski
An election turned inside out
Andrei Kazakevich
Orientalism and the "casus belarus"
Nerijus Prekevicius
The Belarusian opposition. Preparation for the presidential campaign of 2006
Nerijus Prekevicius
"Sovetskaya Belorussiya" and propaganda discourse
Andrew WIlson
Will the Orange spark ignite in Belarus?
Andrew Wilson
How to have become a nationalist
Yuri Chavusaw
Revolution and anti-revolution in the post-Soviet space
Piotra Rudkowski
The national language debate in Belarus
Nelly Bekus-Goncharova
An invisible wall: The hidden factor of Belarusian reality
Nelly Bekus-Goncharova
The well-dressed people of Belarus
Зроблена сапраўды элегантна і, здаецца, па законе. Элегантнасць, вядома, псуецца прыняццём вядомых паправак да Крымінальнага кодэксу, але ж факт застаецца фактам: адным нескладаным прыёмам уладзе ўдалося звесці драматызм прэзідэнцкіх выбараў да трагікамедыі. Дарэчы, я ўжо ў першыя два дні пасля 16 снежня пачуў ад некаторых сяброў, якім Лукашэнка вельмі не даспадобы: "І дзякуй Богу, хоць раней адмучаемся..."

Ва "ўшчамленні", як нехта выказаўся, правоў прэзідэнта ёсць пэўны сімвалічны аспект: яшчэ адна акалічнасць беларускага жыцця шчыльна прыблізілася да савецкіх часоў. Мы зноў, як і калісьці, пойдзем галасаваць ранняй вясной. Камуністычным уладам так было зручней – не трэба было ламаць галавы, як забяспечыць яўку ўсіх адпускнікоў і дачнікаў. Дарэчы, летам, як правіла, зрываецца з месца і раз'язджаецца той электарат, які традыцыйна лічыцца апазіцыйным. Калі б у беларускіх выбарах была нейкая інтрыга, малаверагодна, што такі перанос адбыўся б. А калі перш за ўсё патрэбна яўка, то гэта зноў-такі нагадвае дэманстрацыю адзінства народу і партыі...

У прынцыпе, аднак, нечаканасцю падобны перанос выбараў стаў хіба што для некаторых фігур у перадвыбарным штабе адзінага прэтэндэнта ад апазіцыі. Чуткі аб выбарах у сакавіку распаўзаліся на працягу некалькіх месяцаў. Вядома, было моцнае падазрэнне, што гэта нейкая дэзінфармацыя, але магчымасці такога развіцця падзей ніколі нельга было скідаць з рахункаў. А можа, сапраўды не важна, гатовая апазіцыя ці не?

Усё ж такі, перанос выбараў немагчыма растлумачыць выключна выбарчай драматургіяй, памкненнем уладаў "зрабіць усё прыгожа". Сапраўды прыгожа было б з адкрыццём падземнага цэнтра на пляцы Незалежнасці і Нацыянальнай бібліятэкі, правядзеннем саміту СНД у траўні, грандыёзнымі святамі на 9 траўня і 3 ліпеня, "Славянскім базарам" і іншым, што цяпер замест складнікаў перадвыбарнай кампаніі Лукашэнкі, відаць, стане часткамі яго працяглай інаўгурацыі...

А калі справа не ў драматургіі, то ў чым? Ці значыць гэта, што ў выбарах застаецца нейкая інтрыга, ці, прынамсі, што ўлады чагосьці баяцца? Баяцца яны сапраўды шмат чаго, і нават гэтага не хаваюць. Колькі б ні заяўлялі незалежныя аналітыкі, што рэжыму асабліва нічога не пагражае, на працягу 2005 года мы толькі і бачылі прыгатаванні на "апошні і рашучы". І не дарма. Калі ўлада Лукашэнкі мацавалася, з боку апазіцыйнай інтэлектуальнай супольнасці ўвесь час чуліся прадказанні яе хуткага калапсу. А цяпер гэтыя галасы раптам загаварылі пра яе стабільнасць і непахіснасць. Хлусяць, значыць, нешта тут не так... Дык чаго ж баяцца?

Магчыма, уздыму папулярнасці адзінага прэтэндэнта ад апазіцыі. Беручы пад увагу той факт, што апазіцыя бадай упершыню ў сваёй гісторыі пачала рыхтавацца да кампаніі загадзя і збольшага пісьменна (робячы ўпор на паездкі ў рэгіёны, а не ў замежжа). Цяпер жа апазіцыя апынулася ў цэйтноце. Аднак, па-першае, чатыры месяцы – гэта ж тэарэтычна і дадатковы час для таго, каб стварыць з асобы Мілінкевіча сапраўднае пудзіла да электарату. Па-другое, у той час, калі ў Беларусі яшчэ існавала магчымасць атрымання непадкантрольнай дзяржавай інфармацыі аб грамадскай думцы што да выбараў, было відавочна, што пасля веснавога авітамінозу народ робіцца больш лагодным да ўлады, больш гатовым яе падтрымаць... Дык што справа, бадай, не ў рэйтынгах.

Магчыма, узніклі нейкія сумненні ў надзейнасці падтрымкі Крамля? Ды не, цяпер гэтая падтрымка гарантаваная Лукашэнку як ніколі. Расійская эліта, таксама як і Лукашэнка, знаходзіцца пад моцным уздзеяннем аранжавага сіндрому, і нікуды ён да ліпеня не сыдзе. Іншая справа, што ў кантэксце газавых войнаў Масквы з суседзямі для "беларускага лідэра" зноў склалася вельмі спрыяльная замежнапалітычная кан'юнктура. Як і ў верасні 2004 года, калі можна рабіць любыя захады, не асабліва забіваючы сабе галаву тым, як павядзе сябе Крэмль. А што да травеньскага саміту васьмёркі ў Маскве – дык некаторыя беларускія і заходнія аналітыкі перабольшваюць важнасць гэтай падзеі. Ну збяруцца, паразмаўляюць. Ну, можа, хто з гасцей Пуціна (адзін-два) і выкажацца пра Беларусь. І што? Адкажа ім Пуцін, што Беларусь – суверэнная краіна, а на парадку дня гэтага пытання няма. І пачнецца зноў абмеркаванне тэмы міжнароднага тэрарызму.

Што да Расіі, то зазначым таксама, што бліц-візіт Лукашэнкі да Пуціна напярэдадні абвяшчэння выбараў чарговы раз мусіць чамусьці навучыць як тых, хто бачыць у беларускім прэзідэнту латэнтнага Пазьняка, дый тых, хто ўсё яшчэ верыць, што Масква калі-небудзь будзе гуляць супраць яго. Лукашэнка сам расставіў усе кропкі над "і", прадэманстраваўшы, што падтрымка Расіі яму неабходна, і тое, што нікуды яна ад яго не дзенецца...

Застаюцца прошукі заходніх экспарцёраў рэвалюцыі, аб якіх так шмат кажа афіцыёз. Тут ужо ўдар нанесены канкрэтны і адчувальны. Аднак тое, што простым пераносам выбараў можна "вырубіць" гэтую пагрозу, сведчыць, што пагроза сама па сабе таксама мінімальная. Злобныя ворагі, якія спяць і мараць аб тым, каб скінуць Лукашэнку – гэта насамрэч вялікая і непаваротлівая бюракратыя, гара, якая нараджае мыш. Вось сказалі год таму, што выбары будуць у ліпені – вось яны і працуюць на ліпень. Размовы пра залатыя горы, якія праліліся на галаву апазіцыі – не больш чым казкі. Канечне, да ліпеня штосьці магло б разгарнуцца. Але праца ў такім, скажам, бюракратычна-прымусовым рэжыме толькі пацвярджае, што разгарнулася б зусім не шмат. Вось Беларусь атрымала ад Расіі палёгку ў выглядзе старой цаны на газ, што можна вымерыць сотнямі мільёнаў долараў (калі параўноўваць з цэнамі для Украіны ці нават Закаўказзя). А Еўрасаюз яшчэ месяцамі, а то і гадамі будзе абмяркоўваць выдзяленне двух мільёнаў для незалежных медыяў (і што можна зрабіць на два мільёны)? Дык ці гэта сапраўды пагроза?

(Працягваючы тэму вонкавых пагроз, заўважым яшчэ адну акалічнасць, што прызначэнне выбараў на сакавік цалкам адсекла ад беларускіх выбараў Украіну. Канечне, аранжавых актывістаў можна было элементарна не пусціць у Беларусь альбо, упусціўшы, усіх пасля паарыштоўваць, аднак так выйшла яшчэ больш надзейна.)

Аднак, усё вышэйсказанае – гэта спроба аб'ектыўнага аналізу, памкненне разабрацца ў тым, што ёсць насамрэч. Але ёсць яшчэ рэчаіснасць, якая існуе ў галовах. Вось забілі ў галаву абывацелю, што на апазіцыю ліюцца залатыя рэкі з Захаду – і ён ставіцца да апазіцыі адпаведна, што б яму ні казалі насуперак. Падавай інфармацыю штодзень на Карла Маркса, 38 аб тым, што рыхтуецца рэвалюцыя – і там будуць весці сябе адпаведна. Ва ўмовах, калі рэальныя палітычныя пагрозы для ўлады ліквідаваныя, страх выклікае ўжо само няведанне таго, чаго цяпер баяцца. Ірацыянальным такі страх назваць цяжка. Сапраўды, яго галоўнае наступства – гэта татальная мабілізацыя ўлады на барацьбу з вонкавымі і ўнутранымі ворагамі, якая дазваляе знішчаць крамолу, вальнадумства і пагрозы, сапраўдныя ды міфічныя, у зародку.

Аднак страх мае і свой адваротны бок. Яго наяўнасць увесь час гаворыць грамадству, элітам, апазіцыі простую рэч: што ўлада чагосьці баіцца, што яна не ўпэўненая да канца, што нават пры ўсёй ейнай вонкавай стабільнасці і непахіснасці яе можа чакаць крах. Улада Лукашэнкі аб'ектыўна будзе мець канец – сістэмы, заснаваныя на бязмежнай уладзе аднаго чалавека (нават калі ён сапраўды карыстаецца падтрымкай у народу) амаль ніколі не маюць працягу, калі гэты чалавек сыходзіць. Жыццё пасля Лукашэнкі калі-небудзь і надыдзе. Вядома, не сёння і не заўтра. Але ж кожны год, кожныя выбары, нават сакавіцкія, няўхільна набліжаюць гэты дзень. Пакуль што ўлада ў стане ліквідаваць любыя пагрозы для сябе. Але пры створанай сістэме ёй, як сапёру, дастаткова памыліцца адзін раз, каб гэты дзень надышоў.

 



Published 2006-03-01


Original in Belarusian
First published in Arche 1-2/2006

Contributed by Arche
© Vital Silitski/Arche
© Eurozine
 

Focal points     click for more

The EU: Broken or just broke?

http://www.eurozine.com/comp/focalpoints/eurocrisis.html
Brought on by the global economic recession, the eurocrisis has been exacerbated by serious faults built into the monetary union. In a new Eurozine focal point, contributors discuss whether the EU is not only broke, but also broken -- and if so, whether Europe's leaders are up to the task of fixing it. [more]

European histories (2): Concord and conflict

http://www.eurozine.com/comp/focalpoints/eurohistories2.html
Broadening the question of a common European narrative beyond the East-West divide. How are contested interpretations of historical and recent events activated in the present, uniting and dividing European societies? [more]

Changing media -- Media in change

Media change is about more than just the "newspaper crisis" and the iPad: property law, privacy, free speech and the functioning of the public sphere are all affected. On a field experiencing profound and constant transformation. [more]

Support Eurozine     click for more

If you appreciate Eurozine's work and would like to support our contribution to the establishment of a European public sphere, see information about making a donation.

Editor's choice     click for more

Katajun Amirpur
Islam and democracy
The history of an approximation

http://www.eurozine.com/articles/2011-12-19-amirpur-en.html
In Iran, official revolutionary dogma has obliged "post-Islamist" philosophers to provide profound justifications for Islam's compatibility with democracy. Katajun Amirpur puts contemporary Iranian thinking on religion and politics in the context of Khomeini-era anti-westernism. [more]

Per Wirten
Where were you when Europe fell apart?

Too many Europeans have too long avoided the question of Europe, says Swedish writer Per Wirten. To prevent the EU from turning into a "post-democratic regime of bureaucrats", intellectuals need to stop mumbling and take the fear of Europe seriously. [more]

Valeriu Nicolae
Change must start from within
Roma integration: EU rhetoric and institutional reality

European member states are answerable to the European Commission regarding the integration of Roma. But what are the chances of national policies succeeding if structural anti-Roma racism exists within European institutions themselves? [more]

Debate series     click for more

Europe talks to Europe

http://www.eurozine.com/comp/europetalkstoeurope.html
Nationalism in Belgium might be different from nationalism in Ukraine, but if we want to understand the current European crisis and how to overcome it we need to take both into account. The debate series "Europe talks to Europe" is an attempt to turn European intellectual debate into a two-way street. [more]

Literature     click for more

Steve Sem-Sandberg
Even nameless horrors must be named

http://www.eurozine.com/articles/2011-09-23-semsandberg-en.html
It is high time to lift the aesthetic state of emergency that has surrounded witness literature for so long, writes Steve Sem-Sandberg. It is not important who writes, nor even what their motives are. What counts is the "literary efficiency". [more]

Literary perspectives
The re-transnationalization of literary criticism

Eurozine's series of essays aims to provide an overview of diverse literary landscapes in Europe. Covered so far: Croatia, Sweden, Austria, Estonia, Ukraine, Northern Ireland, Slovenia, the Netherlands and Hungary. [more]

Behind the headlines     click for more

Mykola Riabchuk
Tymoshenko: Wake-up call for the EU

The EU shouldn't be surprised by the Tymoshenko verdict: its support of anything nominally reformist has been perceived as acceptance of a range of repressions, argues Mykola Riabchuk. [more]

Conferences     click for more

Eurozine emerged from an informal network dating back to 1983. Since then, European cultural magazines have met annually in European cities to exchange ideas and experiences. Around 100 journals from almost every European country are now regularly involved in these meetings.
Changing media, Media in change
The 23rd European Meeting of Cultural Journals
Linz, 13-16 May 2011

http://www.eurozine.com/comp/linz2011.html
The 23rd European Meeting of Cultural Journals took place in Linz, Austria, in May 2011. Under the heading "Changing media, Media in change", the conference explored the challenges and transformations facing media in the wake of the digital revolution. [more]

Multimedia     click for more

http://www.eurozine.com/comp/multimedia.html
Multimedia section including videos of past Eurozine conferences in Vilnius (2009) and Sibiu (2007). [more]


powered by publick.net