Latest Articles


08.02.2012
Ibtissam Bouachrine

Rjal and their queens

The Arab Spring and the discourse on masculinity and femininity

Aware of the West's preoccupation with the situation of women in Muslim countries, the Arab media have been careful to show women playing a prominent role in the uprisings. But this belies the reality, writes Ibtissam Bouchraine. [ more ]

08.02.2012
Eurozine Review

Naive, the hawks would say

08.02.2012
Jonathan Metzger

We are not alone in the universe

08.02.2012
Berthold Franke

Anger at Kohl


New Issues


08.02.2012

Merkur | 2/2012

07.02.2012

Springerin | 1/2012

Bon Travail
07.02.2012

L'Homme | 2/2011

Geld-Subjekte
07.02.2012

Res Publica Nowa | 16 (2011)

The tyranny of opinion
07.02.2012

Arena | 1/2012

På apornas planet [On the planet of the apes]

Eurozine Review


08.02.2012
Eurozine Review

Naive, the hawks would say

"Ny Tid" says that only diplomacy can defuse the Iranian bomb; "NAQD" warns that the Arab revolutions are not as feminist as the West thinks; "Blфtter" wants an enquiry into institutional racism in Germany; "Letras Libres" pays its respects to a rare revolutionary; "Arena" asks the bane of the Norwegian far-Right to explain Breivik; "Res Publica Nowa" struggles for objectivity amidst the tyranny of opinion; "Merkur" is still angry with Kohl; Springerin observes how artists lead the market when it comes to precarity; "L'Homme" finds that international development begins in the home; and "Vikerkaar" reads 150 years of Estonian thanatography.

25.01.2012
Eurozine Review

The organized upperworld

11.01.2012
Eurozine Review

A new way to talk politics

21.12.2011
Eurozine Review

"Transparency" in scare quotes

07.12.2011
Eurozine Review

Itching powder for the Left



http://www.eurozine.com/articles/2011-05-02-newsitem-en.html
http://mitpress.mit.edu/0262025248
http://www.eurozine.com/about/who-we-are/contact.html
http://www.n-ost.org
http://www.eurozine.com/articles/2009-12-02-newsitem-en.html

My Eurozine


If you want to be kept up to date, you can subscribe to Eurozine's rss-newsfeed or our Newsletter.

Articles
Share |


Як урэшце стаць нацыяналістам?

Лукашэнкавы стратэгіі да і пасля 2006 года


У праграмнай прамове Лукашэнкі, названай "Курс дзяржавы не зменіцца", тоіцца пэўны сігнал. Вось ужо на працягу некалькіх гадоў Лукашэнка праводзіць палітыку, якую можна вызначыць словамі "Шын Фэйн", што ў перакладзе азначае "Мы самі". Як падкрэслена ў яго прамове, "супраць нас абрушылася ўся "машына" – і на Захадзе, і, няма чаго граху таіць, некаторыя палітычныя сілы ў нашай брацкай Расіі". Беларусь, у Лукашэнкавым бачанні свету, атакаваная з усіх бакоў, але не таму, што яна сапраўды пагражае дэмакратыі, а таму, што яна ёсць астраўком стабільнасці і перашкодай для суперліберальнага Новага сусветнага парадку.

Related articles


Mykola Riabchuk
Is the West serious about the "last European dictatorship"?
Ingo Petz
Awakening through music. The cultural anti-elite in Belarus.
Hans-Georg Wieck
Democracy promotion at a dead end. Europe is failing in Belarus
Eurozine News Item
Minsk journal "Arche" suspended
Nerijus Prekevicius
One president, three challengers
Olga Timokhina
"Our children led us onto the streets". Notes of an ordinary person
Andrew Wilson
The Belarusian election: Who best learnt from the Orange Revolution?
Eurozine News Item
Independent Belarusian newspaper "Nasha Niva" to close
Eurozine News Item
Editor Andrej Dynko released
Andrej Dynko
Sacrificial therapy. Letter from a prison in Minsk
Eurozine News Item
"Arche" editor arrested in Minsk
Andrej Dynko
Between brotherly Russia and peaceful Europe
Eurozine News Item
What chances for a Denim Revolution?
Alexandre Billette, Jean-Arnault Dщrens
How Belarus elects Lukashenko
Alexandre Billette, Jean-Arnault Dщrens
The nation as side effect of opposition
Stasys Katauskas
Belarus: Hopes for democracy and doubts about national identity
Eurozine News Item
"Arche" confiscated at Belarusian-Lithuanian border
Vital Silitski
An election turned inside out
Andrei Kazakevich
Orientalism and the "casus belarus"
Nerijus Prekevicius
The Belarusian opposition. Preparation for the presidential campaign of 2006
Nerijus Prekevicius
"Sovetskaya Belorussiya" and propaganda discourse
Andrew WIlson
Will the Orange spark ignite in Belarus?
Andrew Wilson
How to have become a nationalist
Yuri Chavusaw
Revolution and anti-revolution in the post-Soviet space
Piotra Rudkowski
The national language debate in Belarus
Nelly Bekus-Goncharova
An invisible wall: The hidden factor of Belarusian reality
Nelly Bekus-Goncharova
The well-dressed people of Belarus
Захад даўно махнуў рукой на прэзідэнта Беларусі; што да рознагалоссяў апошняга з Расіяй, яны бяруць пачатак у 2000-2001 гадах. Па-першае, Лукашэнка перастаў задавальняць інтарэсы Крамля ў той ступені, як гэта было ў эру Ельцына. Менш ідэалагізаваная, больш прагматычная і жорсткая замежная палітыка Пуціна мае менш патрэбы ў сімвалічным "руху да саюзнай дзяржавы". Больш увагі надаецца праблемным пастаўкам нафты і газу, а патэнтаваны "флагман" у замежнай палітыцы, што абараняў бы жорсткую пазіцыю ў сербскім, іракскім і іншых пытаннях, "прыкрываючы" Расію (афіцыйна выказваць такую пазіцыю азначала б для яе канфрантаваць з Захадам), становіцца ўсё менш карысным. Больш за тое, улічваючы галоўны расійскі выйгрыш пасля 11 верасня 2001 года – згоду Вашынгтона на вайсковыя аперацыі на паўднёвай мяжы Расіі, што рэкламуюцца як частка "вайны з тэрарызмам", – Крэмль ужо не так ахвотна водзіцца з "дзяржавамі-ізгоямі", як раней. Да таго ж, на Лукашэнку былі завязаны бізнэс-інтарэсы старой Сям'і; калі найноўшыя калякрамлёўскія кланы чакалі адкрыцця беларускіх рынкаў для расійскага капіталу пасля пераабрання Лукашэнкі ў 2001 годзе, гэтага не здарылася.

Паварот Лукашэнкі "унутр краіны" праявіўся ўжо і сімвалічна. Яго асабісты вебсайт, у прыватнасці раздзел, прысвечаны нацыянальнай гісторыі (www.president.gov.by/rus/map2/hist) стаў па-дзіўнаму эклектычным. Назіраецца яўнае аддаленне ад звыклай Лукашэнкавай пазіцыі, што беларуская гісторыя была збольшага terra incognita да абвяшчэння ССРБ у студзені 1919 года. "Прыдворныя інтэлектуалы" перапрацавалі сваю мяшанку з савецкай настальгіі і заходнерусізму так, што яна цяпер больш падобная да сумесі заходнерусізму з некаторымі прагматычнымі запазычаннямі з "нацыянальнай" традыцыі: імя паэта тут, празаіка там... У адным з раздзелаў вебсайту Лукашэнкі, дзе пералічваюцца культурныя героі (http://president.gov.by/rus/map2/cult/dz/), здзейснена спроба сімвалічна паяднаць амаль усіх славутых беларусаў, уключаючы нават уніяцкага мітрапаліта Язэпа Руцкага.

Лукашэнкаў палітычны дыскурс таксама радыкальна змяніў?ся за апошнія гады. Параўнанне ў лютым 2004 года расійскага зніжэння паставак газу пасярод зімы з "тэрарызмам" было неймаверным чатыры гады таму[1].

Рашэнне Лукашэнкі прайсці праз рэферэндум 17 кастрыч?ніка азначала, такім чынам, уступленне ў рызыкоўную гульню, на якую Расія пасля Беслана магла паглядзець іначай. Але на што скіравана прамова Лукашэнкі пра ягоны новы курс да і пасля чаканага пераабрання ў 2006 годзе? Лёгка высмейваць Лукашэнкава даручэнне чыноўнікам забяспечыць працу ў мадэльных агенцтвах тутэйшым прыгажуням альбо гарантаваць, каб усе беларускія дзеці даглядаліся дома. Большая частка прамовы – звычайная папулісцкая жованка, не абавязкова бескарысная і неэфектыўная. Як падкрэсліў прамоўца: "Мае прыхільнікі – простыя людзі". Адсюль яго шчодрыя абяцанкі падтрымліваць сацыяльна значныя "прамысловыя гіганты", прадухіліць "дыскрымінацыю" тутэйшых таваравытворцаў і да т. п.

Тым не менш, цікава адзначыць, што Лукашэнка надаў увагу больш агульным грамадскім дабротам, чым тыя, якімі звычайна выхваляюцца аўтарытарныя дзяржавы. У сваёй прамове напачатку верасня, абвяшчаючы рэферэндум, Лукашэнка падкрэсліў гэта рэзка: "Госпад абараняе нас – за гэтыя дзесяць гадоў ні адзін беларус не стаў ахвярай тэрарыстычнага акта, узброенага канфлікту. Мы збераглі сваю краіну ад удзелу ў міжнародных авантурах, якія хоць у найменшай ступені ставілі б пад пагрозу ваша жыццё і бяспеку. Гэта найвялікшы наш здабытак". Беларусь застаецца "спакойным і ўтульным домам, дзе пануюць мір і гармонія"[2]. Дасягненне ад процілеглага, ды ўсё-такі яно важнае для многіх беларусаў.

Цікавымі таксама былі некаторыя з яго больш дэталізаваных абяцанняў. Ізноў жа, іх не варта высмейваць. Праграмы Біла Клінтана (1997-2001) і неалейбарыста Тоні Блэра (2001-2005) у час іх другой кадэнцыі вызначаліся адмовай ад ідэалагічнай драматызацыі і вялікага наратыву ў палітыцы на карысць міні-, нават мікраскапічнай палітыкі "малых рэчаў". Таму і Лукашэнка паабяцаў асекчы "хамаватых прадаўцоў", знізіць кошт пабудовы сельскіх дамоў да US$18 000, выдаваць ільготныя крэдыты, аказваць бясплатныя прававыя кансультацыі. Калі такія ініцыятывы добра прапанаваць іх спажыўцам – а няма сумневу, што дзяржаўныя СМІ расхваляць ініцыятывы да нябёсаў – нават малыя крокі ў кірунку рэалізацыі будуць сведчыць пра выгады, якія можа прынесці "неідэалагічны падыход".

Прамова Лукашэнкі была таксама адметнай дзякуючы разважанням пра нацыянальны характар. Прамоўца яўна лічыць, што эканамічны нацыяналізм не з'яўляецца несумяшчальным з яго традыцыйнай рыторыкай пра "савецкую славянскую цывілізацыю". Але найбольш дзіўнай часткай прамовы трэба лічыць яго думку, што народу ўжо не пасуюць савецкія каштоўнасці. Папярэджанні пра доўгатэрміновыя дэмаграфічныя тэндэнцыі азначалі, між іншага, дапушчэнне таго, што патэрналісцкія захады кіраўніка не могуць бясконца ізаляваць краіну ад сацыяльных праблем, з якімі сутыкаюцца Расія і Ўкраіна – нават калі колькасць насельніцтва не зніжаецца так рэзка і дзяржаўная сістэма аховы здароўя яшчэ не ў такім катастрафічным стане, як у гэтых дзвюх краінах.

Лукашэнка таксама атакаваў "кніжных" эканамістаў, якія, вядома ж, маглі б яго папракнуць за тое, што ягоная эканамічная палітыка вядзе ўрэшце да зніжэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі і што яе абсалютны кошт выявіцца ў будучым. Вядома, атакаваў даволі непераканаўча. "Луканоміка" бясспрэчна залежыць ад казырнай карты, якую Лукашэнка атрымаў яшчэ ў 1994 годзе. На 2000 год расійскія субсідыі, простыя і ўскосныя (дараванні запазычанасцяў, адтэрміноўкі, саступкі ў мытных тарыфах, падтрыманне курсу беларускай валюты) прыносілі Беларусі як мінімум 1,2 мільярда долараў на год, або 10 % ВУП краіны[3]. А паводле некаторых ацэнак, лічба 3 мільярды нават больш рэалістычная, і тады працэнт узнімаецца да амаль 30 % ВУП. З цяперашнімі рэаліямі лепш стасуецца ніжэйшая лічба, і надалей можна чакаць толькі яе падзення. "Беларуская мадэль" захавае ўстойлівасць адно ў тым выпадку, калі зніжэнне памеру расійскіх субсідый будзе паступовым. З іншага боку, эканамічны ўплыў важны для Крамля, бо ў такой адносна аўтакратычнай краіне, як Беларусь, Масква не можа ўжыць свае ўлюбёныя "палітычныя тэхналогіі", асабліва пасля іх нядаўняга правалу ва Ўкраіне.

Вядома ж, Лукашэнка ўздыхнуў з палёгкай, дасягнуўшы перамогі на рэферэндуме да цяперашняга перавароту ва Ўкраіне, а не пасля яго. Бясспрэчна, цяперака ён здольны стрымаць любыя "ўкраінападобныя" хвалі пратэсту ўнутры краіны. Тым не менш, Беларусь застаецца ў небяспечнай зоне. Бялград у 2000 годзе, Тбілісі ў 2002 годзе і Кіеў у 2004 годзе былі паўстаннямі не супраць аўтакратыі, а супраць псеўдадэмакратыі. Такія лідэры, як Карымаў і Туркменбашы, пачуваюць сябе ў бяспецы, а тыя, хто на словах падтрымлівае дэмакратыю, як Лукашэнка, знаходзяцца пад пагрозай.

Верагодна, Беларусь пойдзе на яшчэ большую ізаляцыю ў бліжэйшыя пару гадоў. Паколькі Лукашэнка імкнецца да змагання з расійскім уплывам, ён робіць стаўку на падтрымку ўласных эканамічных захадаў унутры краіны. Але з ягоных размоў пра будаўніцтва "моцнай і квітнеючай Беларусі" з "усімі атрыбутамі дзяржаўнасці", з ягоных захадаў у час першага тэрміну (1994-2001) высвятляецца, што ён не падрыхтаваў глебы для праграмы нацыянальнай ахвярнасці ў духу Ліста[4]. Гэта значыць, што ягоныя апеляцыі да насельніцтва, каб яно часова "зацягнула паясы" ў імя нацыі, так часта трактаванай Лукашэнкам як гібрыдная – савецка-беларуская, славянска-беларуская альбо праваслаўна-беларуская (а не проста беларуская, як у БНФ), рызыкуюць аказацца незразуметымі. Аднак калі ягоныя ўсёахопныя захады акажуцца не пустымі словамі, ён можа ўрэшце стаць сапраўдным нацыяналістам.

Пераклаў з ангельскай В.Р.

 

  • [1] Гл.: http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/europe/3503129.stm .
  • [2] Гл.: http://president.gov.by/eng/president/speech/2004/obr.html .
  • [3] IMF, Republic of Belarus: Selected Issues, Country Report no. 02/22 (Washington, DC, 2002), pp. 5, 39.
  • [4] Фрыдрых Ліст (1789-1846) – абаронца супольнай эканамічнай выгады. Выказваўся за дзяржаўнае ўмяшанне ў эканоміку, быў прыхільнікам ахвярнасці ў кароткатэрміновай перспектыве дзеля выйгрышу будучых пакаленняў.


Published 2005-10-21


Original in English
First published in Arche 1/2005

Contributed by Arche
© Andrew Wilson/Arche
© Eurozine
 

Focal points     click for more

The EU: Broken or just broke?

http://www.eurozine.com/comp/focalpoints/eurocrisis.html
Brought on by the global economic recession, the eurocrisis has been exacerbated by serious faults built into the monetary union. In a new Eurozine focal point, contributors discuss whether the EU is not only broke, but also broken -- and if so, whether Europe's leaders are up to the task of fixing it. [more]

European histories (2): Concord and conflict

http://www.eurozine.com/comp/focalpoints/eurohistories2.html
Broadening the question of a common European narrative beyond the East-West divide. How are contested interpretations of historical and recent events activated in the present, uniting and dividing European societies? [more]

Changing media -- Media in change

Media change is about more than just the "newspaper crisis" and the iPad: property law, privacy, free speech and the functioning of the public sphere are all affected. On a field experiencing profound and constant transformation. [more]

Support Eurozine     click for more

If you appreciate Eurozine's work and would like to support our contribution to the establishment of a European public sphere, see information about making a donation.

Editor's choice     click for more

Katajun Amirpur
Islam and democracy
The history of an approximation

http://www.eurozine.com/articles/2011-12-19-amirpur-en.html
In Iran, official revolutionary dogma has obliged "post-Islamist" philosophers to provide profound justifications for Islam's compatibility with democracy. Katajun Amirpur puts contemporary Iranian thinking on religion and politics in the context of Khomeini-era anti-westernism. [more]

Per Wirten
Where were you when Europe fell apart?

Too many Europeans have too long avoided the question of Europe, says Swedish writer Per Wirten. To prevent the EU from turning into a "post-democratic regime of bureaucrats", intellectuals need to stop mumbling and take the fear of Europe seriously. [more]

Valeriu Nicolae
Change must start from within
Roma integration: EU rhetoric and institutional reality

European member states are answerable to the European Commission regarding the integration of Roma. But what are the chances of national policies succeeding if structural anti-Roma racism exists within European institutions themselves? [more]

Debate series     click for more

Europe talks to Europe

http://www.eurozine.com/comp/europetalkstoeurope.html
Nationalism in Belgium might be different from nationalism in Ukraine, but if we want to understand the current European crisis and how to overcome it we need to take both into account. The debate series "Europe talks to Europe" is an attempt to turn European intellectual debate into a two-way street. [more]

Literature     click for more

Steve Sem-Sandberg
Even nameless horrors must be named

http://www.eurozine.com/articles/2011-09-23-semsandberg-en.html
It is high time to lift the aesthetic state of emergency that has surrounded witness literature for so long, writes Steve Sem-Sandberg. It is not important who writes, nor even what their motives are. What counts is the "literary efficiency". [more]

Literary perspectives
The re-transnationalization of literary criticism

Eurozine's series of essays aims to provide an overview of diverse literary landscapes in Europe. Covered so far: Croatia, Sweden, Austria, Estonia, Ukraine, Northern Ireland, Slovenia, the Netherlands and Hungary. [more]

Behind the headlines     click for more

Mykola Riabchuk
Tymoshenko: Wake-up call for the EU

The EU shouldn't be surprised by the Tymoshenko verdict: its support of anything nominally reformist has been perceived as acceptance of a range of repressions, argues Mykola Riabchuk. [more]

Conferences     click for more

Eurozine emerged from an informal network dating back to 1983. Since then, European cultural magazines have met annually in European cities to exchange ideas and experiences. Around 100 journals from almost every European country are now regularly involved in these meetings.
Changing media, Media in change
The 23rd European Meeting of Cultural Journals
Linz, 13-16 May 2011

http://www.eurozine.com/comp/linz2011.html
The 23rd European Meeting of Cultural Journals took place in Linz, Austria, in May 2011. Under the heading "Changing media, Media in change", the conference explored the challenges and transformations facing media in the wake of the digital revolution. [more]

Multimedia     click for more

http://www.eurozine.com/comp/multimedia.html
Multimedia section including videos of past Eurozine conferences in Vilnius (2009) and Sibiu (2007). [more]


powered by publick.net